У Мінску ўнесеныя змяненні ў работу гарадскога пасажырскага транспарту 9 мая ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Так, у сувязі з ускладаннем вянкоў да манумента Перамогі (пл. Перамогі) з 7.00 да заканчэння мерапрыемства (прыблізна ў 10.00) будуць зменены трасы наступных маршрутаў: нумароў 100, 115Э, 300Э, 1063-ТК, 1064-ТК, 1076-ТК, 1112-ТК, 1151-ТК, 1152-ТК, 1155-ТК, 1280-ТК, 1400-ТК па прасп. Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўскай, вул. Першамайскай, вул. З.Бядулі, вул. Казлова, прасп. Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках; нумар 57 па вул. Пуліхава, вул. Першамайскай, вул. Ульянаўскай, вул. Бабруйскай, вул. К.Цэткін, прасп. Дзяржынскага ў прамым і зваротным напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Ленінградская» і «Вакзал»; нумары 1, 69 з 7.00 да 8.30 па прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Няміга, пр. Пераможцаў у прамым і зваротным напрамках. Для паяздоў першай лініі метрапалітэна прыблізна з 8.30 да 9.30 будзе выключана выкананне прыпынку па станцыі «Пл. Перамогі».

У сувязі з правядзеннем парада войскаў Мінскага гарнізона і спартыўна-маладзёжнага шэсця «Нашы перамогі — табе, Беларусь!», з праходжаннем тэхнікі грамадзянскага прызначэння па прасп. Машэрава каля абеліска «Мінск — горад-герой» з 8.30 да заканчэння мерапрыемстваў (прыблізна да 13.00) будуць зменены трасы наступных аўтобусных маршрутаў: нумары 1, 69, 119С, 1056-ТК па прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйскай, вул. Ціміразева, вул. Сапёраў, прасп. Пераможцаў у абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Радыятарны завод», «Ціміразева», «ст.м. Фрунзенская», «Гарадскі Вал», «прасп. Незалежнасці» ў прамым напрамку, «Раманаўская Слабада», «ст.м. Фрунзенская», «Ціміразева», «Радыятарны завод» у зваротным напрамку; нумар 73 па вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў прамым напрамку з выкананнем прыпыначных пунктаў «Ціміразева», «ст.м. Фрунзенская» і па пл. Мяснікова, вул. К.Цэткін, вул. Ціміразева ў зваротным напрамку з выкананнем прыпыначных пунктаў «Музычны тэатр», «Ціміразева»; нумар 1073-ТК па прасп. Пераможцаў, вул. Сапёраў, вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў прамым напрамку і па пл. Мяснікова, вул. К.Цэткін, вул. Ціміразева, вул. Сапёраў, прасп. Пераможцаў у зваротным напрамку; нумар 91 па прасп. Пераможцаў, вул. Сапёраў, вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Раманаўская Слабада», «ст.м. Фрунзенская», «Ціміразева», «Радыятарны завод» у прамым напрамку і «Радыятарны завод», «Ціміразева», «ст.м. Фрунзенская» ў зваротным напрамку; нумар 163 па вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў прамым напрамку з выкананнем прыпыначнага пункта «ст.м. Фрунзенская» і па пл. Мяснікова, вул. К.Цэткін, вул. Кальварыйскай, вул. Прытыцкага ў зваротным напрамку з выкананнем прыпыначнага пункта «Музычны тэатр».

У прыяд з 5.30 і да заканчэння мерапрыемстваў (прыблізна да 13.00) будуць унесены змяненні ў трасы аўтобусных маршрутаў нумароў 29, 44, 136, 1051-ТК з арганізацыяй руху па вул. Арлоўскай, Старавіленскім тракце, вул. В.Харужай з выкананнем прыпыначнага пункта «Выставачны комплекс» у абодвух напрамках; нумары 18, 26 з арганізацыяй руху да 10.00 па вул. Чарвякова, вул. В.Харужай, вул. Чырвонай, прасп. Машэрава, вул. Казлова, вул. Бядулі, вул. Першамайскай, вул. Захарава ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку. З 10.00 да 13.00 — па вул. Захарава, вул. Кісялёва, вул. М.Багдановіча, вул. В.Харужай, вул. Чарвякова ў прамым напрамку; вул. Чарвякова, вул. В.Харужай, вул. Куйбышава, вул. Кісялёва, вул. Захарава ў зваротным напрамку з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку. Адмяняецца работа тралейбуснага маршруту нумар 22 «ДС Карастаянавай — ст.м. пл. Я.Коласа». Адмяняецца трамвайны рух на ўчастку ад ДС «Возера» да вул. Чырвонай. Узамен будзе арганізавана работа часовага аўтобуснага маршруту нумар 903 «ДС Возера — З. Бядулі» з рухам па Старавіленскім тракце, вул. Шчадрына, вул. Нававіленская, вул. Арлоўскай, Старавіленскім тракце, вул. В.Харужай, вул. Чырвонай, прасп. Машэрава, вул. Казлова ў прамым напрамку, вул. Казлова, вул. Платонава, вул. Чапаева, вул. З.Бядулі, прасп. Машэрава, вул. Чырвоная, вул. В.Харужай, Старавіленскім тракце ў зваротным напрамку.

У сувязі з правядзеннем святочнага салюту па прасп. Машэрава (раён абеліска «Мінск — горад-герой») у выпадку перакрыцця руху (прыблізна з 21.30 да заканчэння мерапрыемстваў) прадугледжана змяненне трас наступных аўтобусных маршрутаў: нумары 1, 69, 119С па прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйскай, вул. Ціміразева, вул. Сапёраў, прасп. Пераможцаў у абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Радыятарны завод», «Ціміразева», «ст.м. Фрунзенская», «Гарадскі Вал», «прасп. Незалежнасці» ў прамым напрамку і «Раманаўская Слабада», «ст.м. Фрунзенская», «Ціміразева», «Радыятарны завод» у зваротным напрамку; нумар 73 па вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў прамым напрамку з выкананнем прыпыначных пунктаў «Ціміразева», «ст.м. Фрунзенская» і па пл. Мяснікова, вул. К.Цэткін, вул. Ціміразева ў зваротным напрамку з выкананнем прыпыначных пунктаў «Музычны тэатр», «Ціміразева»; нумар 1073-ТК па прасп. Пераможцаў, вул. Сапёраў, вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў прамым напрамку і па пл. Мяснікова, вул. К.Цэткін, вул. Ціміразева, вул. Сапёраў у зваротным напрамку; нумар 91 па прасп. Пераможцаў, вул. Сапёраў, вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Раманаўская Слабада», «ст.м. Фрунзенская», «Ціміразева», «Радыятарны завод» у прамым напрамку і «Радыятарны завод», «Ціміразева», «ст.м. Фрунзенская» ў зваротным напрамку; нумар 163 па вул. Прытыцкага, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў прамым напрамку з выкананнем прыпыначнага пункта «ст.м. Фрунзенская» і па пл. Мяснікова, вул. К.Цэткін, вул. Кальварыйскай, вул. Прытыцкага ў зваротным напрамку з выкананнем прыпыначнага пункта «Музычны тэатр»; нумары 29, 44, 136 па вул. Арлоўскай, Старавіленскім тракце, вул. Даўмана, прасп. Машэрава з выкананнем прыпыначнага пункта «Выставачны комплекс» у абодвух напрамках.

9 мая будзе падоўжана работа да 1.30 наступных маршрутаў гарадскога пасажырскага транспарту з захаваннем вячэрніх інтэрвалаў руху: аўтобусных — нумары 1, 9д, 17, 18, 24, 29, 42, 43д, 73, 74С, 75, 99, 112С, 113С, 147, 149, 159, 921; тралейбусных — нумары 6, 16, 20, 25, 27, 29, 37, 40, 53, 60; трамвайных — нумары 3, 6.

Работа Мінскага метрапалітэна будзе падоўжана да 1.30. Інтэрвал руху паяздоў на 1-й і 2-й лініях метрапалітэна з 20.00 да 24.00 складзе 3 хвіліны, пасля 24.00 — 12 хвілін.

У ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» звяртаюць увагу пасажыраў на тое, што бліжэйшымі прыпыначнымі пунктамі грамадскага транспарту, размешчанымі ў раёне месц правядзення масавых мерапрыемстваў, з'яўляюцца «Ст.м. Няміга», «Ст.м. Фрунзенская», «Рэспубліканскі цэнтр тэніса» па пр. Пераможцаў і вул. Сапёраў, «Ціміразева» па вул. Ціміразева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?