У рукі рэдакцыі «Нашай Нівы» трапіў Android-планшэт Unicum 8 — адзін з першых апаратаў беларускага брэнду Flycat.

Планшэты з экранамі дыяганаллю 7, 8 і 10 цаляў былі прадстаўленыя ў канцы красавіка і ўжо з’явіліся ў продажы.

Цэны на 7-цалевую мадэль блізкія да 180 даляраў, на «васьмёрку» — да 190, на «дзясятку» — ад 235 даляраў.

Адна з галоўных асаблівасцей Unicum — два слоты для сім-картак. Усе тры планшэты маюць IPS-экраны разрозненнем 1280х800. Яны працуюць на чыпе Mediatek MTK 8382 з 4-ядзерным працэсарам, графічным паскаральнікам Mali 400 і 1 Гб аператыўнай памяці. Сваёй памяці 16 Гб, падтрымліваюцца карты памяці да 32 Гб. Пара камер мае разрозненне 5 і 0,3 Мп, ёсць успышка, але няма аўтафокусу. Батарэя ў 7-цалевай мадэлі мае ёмістасць 3000 мАг, у 8-цалевай — 4000, у 10-цалевай — 7000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?