Праз тры дні ў Расіі [і Беларусі] будуць з размахам святкаваць 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Напярэдадні галоўнага патрыятычнага свята вядомы музыкант Андрэй Макарэвіч выказаў сваё меркаванне пра георгіеўскую стужку. Ён лічыць, што яе могуць насіць толькі тыя, хто гэтага сапраўды заслужыў, піша tvrain.ru.

«Тыя, каму яшчэ не знішчыла памяць, абавязаны памятаць, што аранжава-чорная паласатая стужка — складнік самай ганаровай ваеннай узнагароды — за мужнасць у баях за Айчыну. Таму насіць яе мае права той, хто гэтую ўзнагароду заслужыў, а ўсім іншым нават дакранацца да яе — велізарная адказнасць. І тое, што сёння яе начапілі ўсе, хто толькі мог і наматалі куды толькі можна — толькі ў сарціры на лямпачцы не вісіць — ёсць бессаромны і пошлы здзек з гонару тых, хто быў узнагароджаны. І з памяці тых, хто сышоў. Са святам вас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0