Пра гэта паведаміў юрыст прадпрыемства Дзмітры Кібзюк.

Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльным развіцці і аграрных пытаннях Генрых Кутас дадае, што холдынг падаў апеляцыйную скаргу.

Заявы аб эканамічнай няздольнасці «Забудова» дасылала крэдыторам кампаніі ў сакавіку. Рашэнне аб падачы ў суд заявы аб банкруцтве ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова» прыняло на сходзе акцыянераў 9 сакавіка.

Таварыства бачыла ў працэсе санацыі магчымасць вярнуць плацежаздольнасць.

Кампанія вінаватая крэдыторам каля 288 мільярдаў 313 мільёнаў рублёў.

Запазычанасць па заробках і выхадной дапамозе перад работнікамі складае больш за чатыры мільярды рублёў.

У холдынгу працуе 1 357 чалавек у пасёлку Чысць.

***

Санацыя – аздараўленне прадпрыемства-даўжніка, сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне фінансава-эканамічнага стану прадпрыемства, каб папярэдзіць яго банкруцтва ці павысіць канкурэнтаздольнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?