Кампанія Huggies сумесна з венесуэльскім рэкламным агенцтвам Mood распячатала пры дапамозе 3D-друкаркі здымак УГД для 30-гадовай жыхаркі Каракаса Таццяны Геры, якая страціла зрок у 17 гадоў, піша выданне AdWeek.
Такім чынам яна змагла «пабачыць», як выглядае яе дзіця. Інфармацыю са здымка апрацоўваў адмысловы сканар, пасля чаго камп'ютар пабудаваў мадэль будучага нованароджанага.
3D-друкам займалася кампанія Goodfellas.





