Фота: Аляксандр Арсёнаў, IT.TUT.BY

Фота: Аляксандр Арсёнаў, IT.TUT.BY

З 4 мая ў сетцы life:) змяніўся сігнал спавяшчэння пра перанос нумара абанента ў сетку іншага аператара. Замест галасавога паведамлення life:) пакінуў кароткі гудок. Тое самае ён на старонках Onliner.by прапанаваў зрабіць іншым аператарам. МТС і velcom палічылі, што мінімалістычны гудок не дае дастатковай інфармацыі абаненту — у адрозненне ад паведамлення з чатырох слоў.

У адказ на адмову канкурэнтаў life:) заявіў, што клопат пра абанентаў «мае праяўляцца ў зніжэнні коштаў тэлефанаванняў у іншыя сеткі».

«Не даўжыня, як згадвалася ў адказах аператараў, а фармат выклікае блытаніну, — настойвае life:). — У гэтай плоскасці, кажучы пра клопат, мы заклікаем аператараў глядзець на сутнасць: на цэнавую палітыку. Зручны фармат інфармавання ў дадзеным выпадку варта разглядаць як наступную, больш высокую ступень гэтага клопату».

Аператар сцвярджае, што быў ініцыятарам увядзення паслугі пераносу нумара (адсутнасць такой паслугі ў Расіі называлі «мабільным рабствам»), запушчанай у Беларусі 1 лютага 2012 года. Life:) кажа, што ў яго сетку свае нумары перанеслі 24 тысячы абанентаў, а з яе — 1,8 тысячы.

Абаненты, як сцвярджае аператар, прасілі скасаваць галасавое паведамленне пра перанос нумара. Яно нібыта выклікае асацыяцыі з іншым паведамленнем — пра недасяжнасць абанента. Ды гэтае паведамленне выстаўляецца тым аператарам, ад якога быў перанесены нумар, а не тым, да каго ён быў перанесены.

Паведамленне пра перанос нумару зачытваецца аўтаінфарматарам да пачатку гудкоў, каб абанент, які набірае нумар, быў праінфармаваны пра «нечаканую» змену тарыфаў — тэлефанаванні ў іншыя сеткі ў МТС, velcom і на старых тарыфах life:) каштуюць заўважна даражэй за тэлефанаванні ў сваёй сетцы.

Чытайце таксама: 9 спосабаў менш плаціць за мабільнік

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?