Вокладка альбому гурту Iron Maiden «Brave New World», названага па песні, натхнёнай «Дзіўным новым светам» Хакслі

Вокладка альбому гурту Iron Maiden «Brave New World», названага па песні, натхнёнай «Дзіўным новым светам» Хакслі

Каманда паспяховага на Захадзе навукова-фантастычнага серыялу «Скрадзены» («Taken») уз’яднаецца для экранізацыі «Дзіўнага новага свету» Олдаса Хакслі, паведамляе The Hollywood Reporter.

Серыялам займецца кінакампанія Стывена Спілберга Amblin TV. Раман будзе адаптаваны для ТВ сцэнарыстам Лэслі Боэмам.

Удзел самога Спілберга ў праекце не пацверджаны. Акцёрскі склад і дата пачатку здымак невядомыя.

Прэзідэнт каналу Syfy называе «Дзіўны новы свет» адным з найбольш уплывовых класічных твораў жанру. Паводле яго слоў, серыял «Дзіўны новы свет» стане «манументальнай тэлевізійнай падзеяй» і «візітоўкай Syfy».

***

Раман Олдаса Хакслі «Дзіўны новы свет» быў першыню апублікаваны ў 1932 годзе.

Ён распавядае пра будучыню, у якой людзі Зямлі жывуць у адзінай дзяржаве ў шчаслівым грамадстве спажывання, «богам» якога стаў канструктар Генры Форд. Людзі нараджаюцца выключна з прабірак і ў залежнасці ад «якасці» дзеляцца на касты. Псіхалагічныя праблемы вырашаюцца наркотыкам. У гэтую «ідылію» з індэйскай рэзервацыі трапляе дзікун Джон.

«Дзіўны новы свет» атрымаў дзве малавядомыя экранізацыі ў 1980 і 1998 гадах. У 2009 рэжысёр Рыдлі Скот і акцёр Леанарда Дзі Капрыа анансавалі новую адаптацыю кнігі, але далей за анонс справа не пайшла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?