Францыя можа затапіць пабудаваныя для Расіі верталётаносцы «Містраль».
Як піша газета Le Figaro, гэта адзін з асноўных варыянтаў дзеянняў, якія разглядаюцца афіцыйным Парыжам у выпадку скасавання кантракту.
Эксперты прыйшлі да высновы, што выкарыстоўваць верталётаносца французскімі ВМС немагчыма, паколькі яны былі пабудаваныя пад расейскія стандарты. На перабудову караблёў прыйдзецца выдаткаваць сотні мільёнаў еўра, перадае УНІАН.
Францыя вырашыла прыпыніць перадачу верталётаносца Маскве з-за падтрымкі Расеяй баевікоў на Данбасе і анэксіі Крыма.





