Жыхар Бераставіцкага раёна 1983 года нараджэння ноччу вывез сваю былую жонку ў лес і даў вяроўку, каб павесіцца, паведамляе прэс-служба ГУУС Гродзенскага аблвыканкама.
Спалоханая жанчына на каленях ўмольвала яе адпусціць. Так у выніку і выйшла.
Муж і жонка развяліся і разам не жывуць. У той вечар жанчына прыехала забраць пакінутыя рэчы.
Былы ў той момант быў дома, і зноў выйшаў скандал. Пад падставай не жадання ганьбіцца перад суседзямі, падазраваны прапанаваў ад'ехаць далей ад дома. Спыніўшыся ля запраўкі, дэбашыр запхнуў эск-жонку ў багажнік і вывез у лес для здзекаў.
Мужчыне давядзецца адказваць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «пагроза забойствам» і «незаконнае пазбаўленне волі».





