У Мінску 6 мая рыхтуецца сустрэча кантактнай групы па Украіне. Мерапрыемства пройдзе ў «Прэзідэнт-гатэлі» ў другой палове дня, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
«Сустрэча пройдзе ў закрытым фармаце. На гэты момант спецыяльных мерапрыемстваў для СМІ не плануецца», — удакладнілі ў знешнепалітычным ведамстве.





