У Ваўскавыскім раёне сужыцелька ў ходзе скандалу ўдарыла каханага нажом у жывот.

Мужчыну шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу, дзе ён, не жадаючы «здаваць» даму сэрца, заявіў, што выпадкова ўпаў на граблі падчас сельгасработ, бо быў п'яны, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі начальніка аддзела аховы грамадскага парадку і прафілактыкі Ваўкавыскага РАУС Юрыя Дзенісевіча, было відавочна, што пацярпелы хітруе. У ходзе далейшага разбору высветлілася, што цялеснае пашкоджанне (пранікаючае раненне ў жывот) яму прычыніла сужыцелька. Мужчына прыйшоў дамоў у нецвярозым стане і збіраўся піць далей. Жанчына была катэгарычна супраць, таму забрала бутэльку. На гэтай глебе пачалася сварка, у ходзе якой сужыцелька схапіла нож.

Распачата справа па ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?