nn.by
Аўтамабілісты наракаюць на перакрыццё руху ў гадзіну пік і разбітую дарогу ў сувязі з рэпетыцыяй параду да Дня Перамогі. Калі з другім ужо нічога не зрабіць, ад першага можна засцерагчыся.
Рух па праспекце Машэрава ад вул. Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе перакрыты з 17 да 21 гадзіны 5 мая, з 21 да 24 гадзіны 6 мая, з 18 да 21 гадзіны 7 мая.
Парад на 9 мая пройдзе ля стэлы «Мінск — горад-герой». Ён пачнецца аб 11 гадзіне, працягнецца каля гадзіны. Рух транспарту будзе перакрыты з 6:30 раніцы, з 8:30 пешаходны рух будзе здзяйсняцца толькі праз КПП.
Чытайце таксама: Амерыканскія вайскоўцы возьмуць удзел у парадзе ў Мінску





