Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 5 мая з дакладам міністра працы і сацыяльнай абароны Мар'яну Шчоткіну, не падтрымаў прапанову аб павышэнні зарплаты дзяржслужачым.

На думку кіраўніка дзяржавы, усё павінна быць увязана з работай эканомікі, прамысловасці. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зарплата будзе расці па меры магчымасці. Ён таксама падкрэсліў, што не прыхільнік яе павышэння напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

«Гэта перш за ўсё павінны разумець дзяржслужачыя», — дадаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, ёсць спробы «выбарачна камусьці каэфіцыент павысіць, камусьці даплату, зарплату, уладкаваць на работу, каб на пенсію пайсці з добрай работы».

«Гэта недапушчальна! Я гэта буду лічыць правакацыяй супраць прэзідэнта, супраць дзеючай улады. Гэтага быць не павінна! Да ўсіх павінен быць падыход аднолькавы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?