Фота: tvrain.ru

Фота: tvrain.ru

Аляксей Навальны прадэманстраваў доказы маштабнага дзяржфінансавання «Начных ваўкоў» і звязаных з імі арганізацый.

Агулам за 2013-2014 год ад прэзідэнцкіх грантаў «Начныя ваўкі» атрымалі 41 млн расійскіх рублёў, ад міністэрства культуры — 15 млн рублёў. Сумарна па курсе да крызісу восені 2014 года гэта складае каля 1,6 млн даляраў.

Дзяржаўныя грошы прынамсі з 2011 года «Начныя ваўкі» атрымліваюць на навагоднія ёлкі (якія да 2013 года «Начныя ваўкі» праводзілі без дзяржпадтрымкі), патрыятычнае выхаванне моладзі, мотапрабегі.

На грант міністэрства культуры байкеры зладзілі вогненнае шэсце ў форме свастыкі. На дзіцячых ёлках «Начныя ваўкі» распавядаюць пра Статую Свабоды, якая хоча зняволіць Расію і «збудаваць свет на крыві».

Паводле ранейшага даследавання Slon.ru, некамерцыйная арганізацыя «Начныя ваўкі» атрымала ад камерцыйнай дзейнасці ў 2007 годзе прыбытак у памеры 140 млн расійскіх рублёў (каля 5,5 млн даляраў па тых часах).

***

У Беларусі «Начных ваўкоў» падчас аўтапрабегу «Дарогі Перамогі» сустракалі на ўзроўні Адміністрацыі прэзідэнта. Польшча не пусціла ўдзельнікаў прабегу на сваю тэрыторыю, тое ж зрабіла Літва, а Германія не прапусціла на сваю тэрыторыю ўдзельнікаў клубу «Рускія матацыклісты», якія таксама ёсць сябрамі «Начных ваўкоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?