Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белтэлекам» прадаставіць ветэранам і ўдзельнікам ВАВ бясплатныя званкі з 7 па 11 мая, паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

«У перыяд з 00.00 гадзін 7 мая і да 24.00 гадзін 11 мая 2015 года кампанія «Белтэлекам» забяспечыць бясплатнае карыстанне паслугамі тэлефоннай сувязі на ўсёй тэрыторыі Беларусі (міжгароднія тэлефонныя размовы) з тэлефонаў шпіталяў, аддзяленняў паштовай сувязі, а таксама з кватэрных тэлефонаў», — растлумачылі ў ведамстве.

У Мінсувязі паведамілі, каб ажыццявіць бясплатны званок, трэба набраць нумар абанента самастойна або зрабіць заказ бясплатнай міжгародняй тэлефоннай размовы з дапамогай тэлефаніста. Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на размовы з абанентамі мабільнай сувязі, пры доступе ў інтэрнэт і карыстанні платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.

«Для правядзення бясплатных міжнародных тэлефонных размоў інваліды, ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны будуць забяспечаныя сэрвіснымі тэлефоннымі карткамі наміналам 16000 тарыфных адзінак. Акрамя таго, супрацоўнікі «Белтэлекама» бясплатна ўручаць ветэранам радыёпрыёмнікі, каб яны мелі магчымасць слухаць «Першы нацыянальны канал Беларускага радыё», — падкрэслілі ў Мінсувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?