Першую перамогу атрымала ў чэмпіянаце-2015 мінскае «Дынама», якое ў мінулы чацвер пазбылося галоўнага трэнера Душана Угрына.

Сёння «Дынама» ў матчы 4-га тура разграміла жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» з лікам 4:0 (Нівалду, 47, Едзігаран, 49, Бечырай, 79, 90).

БАТЭ на апошніх хвілінах вырваў у гасцях перамогу ў «Нёмана» — 1:0 (Стасевіч, 90+2).

У барысаўскага клуба — чатыры перамогі ў чатырох матчах і ніводнага прапушчанага мяча.

«Белшына» — «Нафтан» — 1:1, «Гомель» — «Шахцёр» — 1:3.

Пасля 4 тураў: БАТЭ — 12, Дынама Брэст — 9, Шахцёр, Граніт — 8, Нафтан — 6, Славія, Дынама Мінск, Белшына — 5, Гомель — 4, Віцебск, Нёман — 2, Тарпеда-БелАЗ, Слуцк — 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0