Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання сялянска-фермерскай гаспадаркі «Дзіяна» (Шклоўскі раён). Фота БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання сялянска-фермерскай гаспадаркі «Дзіяна» (Шклоўскі раён). Фота БелТА.

Час прыватнай уласнасці на зямлю ў Беларусі яшчэ не настаў. Такое меркаванне выказаў сёння ў час сустрэчы з фермерамі Магілёўскай вобласці ў аграгарадку «Александрыя» Шклоўскага раёна Аляксандр Лукашэнка.

«Мы гэтае пытанне будзем разглядаць. Калі гэта пры мне будзе, то я гарантую, што вы будзеце першымі, хто атрымае права прыватнай уласнасці на зямлю. Я кажу гэта не таму, што я з вамі сустракаюся, а таму што вы даказалі сваёй працай, што гэта ваша зямля», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?