Карнавальным шэсцем у Мінску адкрыўся III Форум вулічных тэатраў. На пляцоўцы Верхняга гораду ў сталіцы 1-3 мая выступяць больш за 200 удзельнікаў з розных краін.

Колькасць удзельнікаў Форума, у параўнанні з мінулым годам, вырасла ўдвая. Па сваім фармаце мінскі Форум блізкі да традыцый еўрапейскіх вулічных тэатральных фэстаў. З праграмай фэста можна азнаёміцца на сайце Форума. Упершыню на мінскіх вуліцах з'явяцца цыркавыя акрабаты з французскага цырку Жюля Верна.

Адкрыццё Форума вулічных тэатраў традыцыйна прайшло ў фармаце тэатральнага карнавала. У разняволенай і святочнай атмасферы, перад шматлікімі мінакамі і турыстамі, працэсія вулічных актораў прайшла ля гарадской ратушы ў суботу. 

Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?