На працягу майскіх святаў у пунктах пропуску будзе ажыццяўляцца ўзмоцнены памежны кантроль, паведамляюць украінскія СМІ. Такія захады скіраваныя на спыненне спроб перасячэння мяжы тэрарыстамі і незаконнага перамяшчэння праз яе зброі.

У рамках дадатковых часовых рэжымных абмежаванняў, уведзеных летась, ва ўсіх кантраляваных памежных раёнах забараняецца: пражыванне ў памежнай паласе грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне на тэрыторыі Украіны, выкарыстанне ў транспартных сродках радыёстанцый, акрамя спецыяльнага транспарту, рух транспартных сродкаў на тых дарогах, што вядуць ад населеных пунктаў да дзяржаўнай мяжы, на якіх няма памежных пераходаў (акрамя сельскагаспадарчай тэхнікі, якая праводзіць работы), спыненне транспартных сродкаў на ўзбочынах дарог на участках мясцовасці паміж дзяржаўнай мяжой і пунктамі пропуску. 

Украіна баіцца, што расійскія дыверсанты могуць справакаваць крывавыя сутычкі, як летась у Харкаве і Адэсе.

У Адэсе 2 мая 2014 года адбылася страшная трагедыя. Тады расійскія сілы спрабавалі арганізаваць там Адэскую Народную Рэспубліку па ўзоры ДНР і ЛНР. Паводле іх плана, беспарадкі павінны былі пачацца 1 мая і прывесці да захопу горада дыверсійнымі групамі 9 Мая. Расія разлічвала такім чынам захапіць увесь поўдзень Украіны. Сілы правапарадку былі паралізаваныя або падкупленыя. Тады адпор дыверсантам далі нацыянальныя арганізацыі і футбольныя фанаты горада. У выніку сутычак загінула 48 чалавек, згарэў захоплены прарасійскімі баевікамі Палац прафсаюзаў і быў разгромлены іх намётавы лагер.

Тагачасны начальнік міліцыі Адэсы, які, імаверна, удзельнічаў у антыўкраінскай змове, хаваецца ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?