Раней у спецыяльным паведамленні міністэрства абароны ЗША казалася, што меркаваны кошт кантракту можа складаць 450 млн даляраў.

Акрамя паставак верталётаў кантракт уключае ў сябе пастаўку запчастак, а таксама абсталявання, уключаючы сістэмы сувязі і навігацыі, спецыяльныя транспондэры і г.д.

У складзе ВПС Славакіі — 10 ваенна-транспартных верталётаў Мі-17 савецкай вытворчасці, якія былі пастаўлены ў канцы 1980-х гадоў.

UH-60 Black Hawk — транспартны верталёт вытворчасці амерыканскай кампаніі Sikorsky Aircraft. Ён вырабляецца з 1974 года.

Мі-17 быў створаны на аснове верталёта Мі-8, і ў вытворчасці з пачатку 1980-х.

У лістападзе 2013 Пентагон адмовіўся закупляць партыю Мі-17 па цане 23 млн даляраў за штуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?