29 красавіка ў Лондане прайшла міжнародная канферэнцыя краін-донараў, на якой было сабрана 530 з неабходных 615 млн еўра.

Прадстаўнік Германіі, якая старшынствуе на канферэнцыі, выказаў упэўненасць, што праблему фінансавання будаўніцтва новага саркафага можна лічыць вырашанай.

Сем вядучых індустрыяльных краін выдзелілі 95 млн еўра, Еўракамісія — 70 млн. Асноўную частку сумы — 350 млн еўра — дае Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Яшчэ 15 млн еўра выдзеляць Данія, Аўстрыя, Кувейт і Бразілія. Расія і Кітай таксама унясуць сродкі, але дакладныя сумы пакуль не агучваюцца. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?