Футбалісты барысаўскага БАТЭ сталі першымі фіналістамі Кубка Беларусі. 29 красавіка ў Мінску ў паўфінальным матчы щ адказ супраць «Дынама» дзейны чэмпіён атрымаў перамогу з лікам 3:1 (Гардзяйчук, 51, 68, Радзівонаў, 58 — Бечырай, 78).
Першая сустрэча супернікаў 15 красавіка ў Барысаве завяршылася нулявой нічыёй.
Сёння вечарам адбудзецца паўфінальны матч у адказ паміж брэсцкім «Дынама» і салігорскім «Шахцёрам» (першая гульня — таксама 0:0).
0
0
0
0
0
0