Новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) усталяваны ў Рэспубліцы Беларусь з пятніцы, 1 мая. На перыяд да 31 ліпеня бягучага года ён складзе 1 474 870 беларускіх рублёў.
Сацыяльны нарматыў павышаны на 3,3% (раней ён складаў 1 428 100 рублёў). Адпаведную пастанову апублікаваў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Пастанова, падпісаная міністрам працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марынай Шчоткінай, ад 23 красавіка 2015 года ўступіла ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. У адпаведнасці з ёй, з 1 мая бюджэт пражытачнага мінімуму для ключавых сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва складзе:
- 1 627 600 рублёў — для працаздольных грамадзян;
- 1 126 180 рублёў — для людзей пенсійнага ўзросту;
- 1 427 860 рублёў — для студэнтаў;
- 946 610 рублёў — для дзяцей узросту да трох гадоў;
- 1 322 490 рублёў — для дзяцей узросту ад 3 да 6 гадоў;
- 1 623 670 рублёў — для дзяцей узросту ад 6 да 18 гадоў.
0
0
0
0
0
0