29 красавіка расійскі журналіст Леанід Свірыдаў быў пазбаўлены дазволу на жыхарства ў Польшчы. Свірыдаў жыве і працуе ў Польшчы з 2003 года, ён пазаштатны карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва «Russia Today».

Каб абскардзіць гэтае рашэнне, у журналіста ёсць два тыдні. Калі ўлады не зменяць свайго рашэння, Свірыдаў павінен будзе пакінуць краіну на працягу месяца, інакш яго дэпартуюць прымусова.

У канцы 2014 года Свірыдава пазбавілі журналісцкай акрэдытацыі і распачалі працэс па пазбаўленні яго дазволу на жыхарства. Зроблена гэта было па ініцытыве Агенцтва унутранай бяспекі Польшчы. Усе дакументы па справе сакрэтныя, падрабязнасцей не ведае нават сам Свірыдаў.

Але паводле інфармацыі польскай «Газеты Выборчай», Свірыдаў лабіраваў у Польшчы інтарэсы расійскага бізнэсу і спансіраваў паездкі польскіх журналістаў у Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?