фота vetka.gomel-region.by
Паводле інфармацыі ў газеце, чыноўніца Наталля Буракова — спецыяліст ледзь не ва ўсіх галінах прамысловасці.
У тэлефоннай размове з карэспандэнтам «Нашай Нівы» Наталля патлумачыла, што лепш за ўсё ёй даюцца эканамічныя сферы, бо яна скончыла эканамічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Аднак, паколькі адзін з яе калегаў праходзіць курсы павышэння кваліфікацыі, ёй часова даводзіцца браць на сябе лішнюю нагрузку.