Зайцы Боб (вялікі) і Бобэк (маленькі) — талісманы сёлетняга першынства.

Зайцы Боб (вялікі) і Бобэк (маленькі) — талісманы сёлетняга першынства.

Год назад у Мінску беларусы паказалі вельмі прыстойны вынік, трапіўшы ў чвэрцьфінал. Маглі прайсці і далей, але шведы аказаліся больш спрактыкаванымі. Галоўнай прычынай такога поспеху беларусаў называецца натхненне ад гульні пры родных трыбунах, а таксама слабыя склады каманд суперніц, якія ў год Алімпіяды даслалі не самых моцных гульцоў.

Сёлета ў Чэхіі будзе цяжэй. Трывогу выклікаюць нават кантрольныя гульні, дзе беларусы цярпелі адну паразу за другой. А ў агульным заліку хакейнага «Еўравыкліку» занялі апошняе месца.

Адмовіліся прыехаць у склад зборнай і многія лідары каманды. Напрыклад, натуралізаваны канадзец Джэф Плат спаслаўся на вяселле. А нядаўнія фіналісты Кубка Гагарына ў складзе казанскага «Ак Барса» Канстанцін Кальцоў і Уладзімір Дзянісаў увогуле не растлумачылі сваю адсутнасць. Без такіх прызнаных майстроў нашым будзе цяжка. Некаторыя эксперты схіляюцца да меркавання, што галоўнай задачай беларусаў будзе не вылецець у ніжэйшы дывізіён.

Наша зборная будзе гуляць у Остраве, на самым усходзе Чэхіі. Сустрэчы будзе прымаць 10-тысячная «ČEZ-Арэна».

Расклад матчаў зборнай Беларусі:

2 мая: Беларусь — Славенія (пачатак у 17:15)
3 мая: Беларусь — Славакія (17:15)
5 мая: Данія — Беларусь (17:15)
7 мая: ЗША — Беларусь (17:15)
9 мая: Беларусь — Расія (13:15)
11 мая: Фінляндыя — Беларусь (17:15)
12 мая: Нарвегія — Беларусь (13:15)/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?