Упершыню, больш чым за 20 апошніх год у Мінску праходзіць выстава рэтра-матацыклаў.
Матацыкл для нашых бацькоў і дзядоў быў не толькі асноўным транспартным сродкам, матацыкл быў для іх вялізарнай часткай жыцця. Пра матацыкл марылі, яго даглядалі, на ім ездзілі на «танцы», на ім спаборнічалі адзін з адным, ды і ці мала яшчэ чаго… Пачыналі звычайна з ровара, пасля часам быў мапед і, як вяршыня мары, — матацыкл.
На свеце есць незвычайныя людзі, якія з павагай адносяцца да рэтра-матацыкла. Гэта аматары-калекцыянеры і рэстаўратары. І менавіта іх экземпляры ў рэстаўраваным і, што немалаважна, у захаваным стане будуць прадстаўлены на выставе.
Шчыры дзякуй ім за гэта!
Чаму гэта выстава яшчэ і «пра люддей»? – а таму што некалькі разоў на месяц на выставе будуць арганізаваны сустрэчы з аматарамі-калекцыянерамі, рэстаўратарамі, якія падзеляцца сваім вопытам, раскажуць пра свае матацыклы.
Асаблівасцю выставы будзе тое, што наведвальнікі змогуць не толькі убачыць матацыклы і аксэсуары, але і ў поўным сэнсе слова дакрануцца да іх: будзе арганізавана адмысловая фотазона, дзе можна сфатаграфафацца на матацыкле.
Таксама для дзяцей да 16 год будзе арганізаваны конкурс малюнка «Рэтра-Матацыкл». Звяртаем увагу што на конкурс могуць быць прадстаўлены работы як папярэдне падрыхтаваныя, так і намаляваныя на месцы.
Спадзяемся што выстава стане цікайвай і тым, чыя маладосць прайшла з матацыклам і на матацыкле, і тым, хто памятае дзядулін або бацькоўскі матацыкл, і тым – самым юным, хто бачыў іх (матацыклы), магчыма, толькі на фотаздымку.
Таму і дэвіз выставы — Успомні! Даведайся! Дакраніся!
Праграма выставы:
- Матацыкл часоў 2ой сусветнай вайны. (да 70-годдзя Перамогі)
- Пасляваенныя матацыклы. (50-80гг. XX ст.)
- Матацыклы айчынныя (ММВЗ)
- Госці – італьянскія матацыклы
- Сустрэчы з калекцыянерамі-рэстаўратарамі (упершыню)
- Адмысловая Фотазона
- Конкурс дзіцячага малюнка «Рэтра-Матацыкл»
Сардэчна запрашаем на выставу, на якой будуць прадстаўлены матацыклы і мапеды не толькі массавай вытворчасці, але і рэдкія, а, часам, і ўнікальныя экземпляры для Беларусі!
Кошт: 60 000 дарослыя
50 000 студэнты і пенсіянеры
40 000 дзеці ад 6 да 16.
Дзеці да 6 год – уваход вольны
ГЦ «Скала», вул. П. Глебкі 5, 2 паверх.
ст.м. Спартыўная
***
29 красавіка (серада) – «ДЗЕНЬ МАТАЦЫКЛА НЁМАН»
Упершыню ў гісторыі Беларусі – прэзентацыя малавядомай старонкі матацыклетнай і роварнай*(веласіпеднай) гісторыі – матацыклетнага і роварнага завода «Нёман» з Гродна.
Толькі 2 экземпляры (адзін – матацыкл, адзін ровар), пакуль што, вядомы ў Беларусі. І абодва (!) – прадстаўлены на выставе.
Падчас прэзентацыі:
- гісторык Ігар Мельнікаў падрабязна раскажа пра гісторыю матацыклетнага прадпрыемста з Гродна, з дэманстрацыяй фатаздымкаў таго часу.
- удзельнікі прэзентацыі змогуць задаць пытанні калекцыянерам двухколавай тэхнікі маркі Niemen – Васілю Цярэшку і Александру Загорскаму.
- стварыць настрой на прэзентацыі дапаможа – калектыў танцавальнай школы «Арэлі» – танцамі 30х гадоў.
Пачатак прэзентацыі — 18.00.
Выстава працуе з 11.00 да 21.00 штодзённа, без выхадных.





