Украінская ваеннаслужачая Надзея Саўчанка, якая галадала некалькі месяцаў у маскоўскім СІЗА, дастаўленая ў гарадскую клінічную бальніцу №20, паведамляе прэс-служба ФСВП.
Паводле паведамлення турэмнага ведамства, яе стан ацэньваецца як здавальняючы, і яна пачала прымаць ежу.
У панядзелак кіраўнік Савета па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Міхаіл Фядотаў заявіў, што стан Саўчанкі пагоршыўся і за апошні тыдзень яна страціла каля васьмі кілаграмаў.
На мінулым тыдні следчы камітэт Расіі прад'явіў Надзеі Саўчанка абвінавачванне ў канчатковай рэдакцыі.





