фота са старонкі Вайры Віке-Фрэйбергі ў фэйсбуку
«Праблема сучаснага свету заключаецца ў тым, што паводзіны прэзідэнта Расіі становіцца ўсё больш непрадказальнымі. Таму ўсё складаней прагназаваць тое, што здарыцца ў свеце ў бліжэйшыя месяцы або гады», — заявіла Віке-Фрэйберга на форуме Global Shared Societies Forum у Баку.
«Паводзіны Пуціна тояць у сабе небяспекі. На дадзены момант сітуацыя адрозніваецца ад той, якую мы чакалі пасля распаду СССР», — падкрэсліла яна.
Палітык распавяла, што пасля распаду СССР прагназавалася тое, што жыхары Расіі будуць рады жыць у менш рэпрэсіўным рэжыме.
«За апошні час, пасля акупацыі Крыма, сусветны парадак змяніўся. Мы спрабуем знайсці адказ на пытанне: Пуцін спрабуе адрадзіць СССР або царскую Расію?» — дадала былы прэзідэнт Латвіі Віке-Фрэйберга.





