У раёне Чарнобыльскай АЭС пачаўся буйны лясны пажар. Як паведаміў у сваім блогу міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, да вечара ў аўторак сітуацыя з лясным пажарам вакол Чарнобыльскай станцыі абвастрылася.
Полымя зноў атакуе лясны масіў у кірунку аб'ектаў ЧАЭС. Верхавы агонь і рэзкія парывы ветру стварылі сур'ёзную пагрозу распаўсюджвання пажару ў 20 км зоне ад АЭС. У агнявой зоне каля 400 га лесу.
Па трывозе ў гатоўнасць паднятая Нацгвардыя і падраздзяленні МУС.
Паводле інфармацыі Авакава, прэм'ер тэрмінова сабраў камісію па надзвычайных сітуацыях.
«Яцанюк з афіцэрамі СНС працуе на месцы, у непасрэднай блізкасці ад лініі агнявой атакі. Я ў аператыўным штабе ў Кіеве - у аэрапорце - каардынуем вылеты спецавіяцыі, - піша Авакаў. - Працуем. Разумеем адказнасць і не дапусцім недаацэнкі рызык!», — паведамляе kp.ua.





