Фота: TJournal.ru
З праекту загаду «Аб парадку функцыянавання інфармацыйнай сістэмы ўзаемадзеяння» было прыбранае права «Раскамнагляду» на самастойны пошук парушальнікаў у абыход судоў і генпракуратуры, заўважае «Раскамсвабода».
Права быць «самастойным цэнзарам» з праекту загаду пасля абмеркавання на партале regulation.gov.ru, у якім эксперты адзначылі супярэчанні гэтага пункту з федэральнымі законамі 398-ФЗ і 149-ФЗ.
Згаданыя законы кажуць аб тым, што права на патрабаванне блакіроўкі «Раскамнагляд» не мае — ён толькі выконвае тэхнічную функцыю па патрабаванні Генпракуратуры.
Тым не меней, іншыя заўвагі да праекту былі адхіленыя.
Цэнтралізаванай сістэмы публічнага грамадскага абмеркавання законапраектаў у Беларусі няма.
У Беларусі ужываюцца розныя працэдуры грамадскага абмеркавання законапраектаў. Напрыклад, тут можна пакінуць водгук пра праекты законаў, звязаныя з падаткамі. Але па рэзанансных справах меркаванне экспертаў улічваецца далёка не заўсёды.
Эксперты неаднаразова адзначалі неабходнасць публічных абмеркаванняў законаў, у прыватнасці ў сферы высокіх тэхналогій: напрыклад, адносна блакіровак ананімайзераў ці пазбаўлення ПВТ часткі льгот.





