«Кандыдат-дармаед» Юрый Шульган. Фота: naviny.by

«Кандыдат-дармаед» Юрый Шульган. Фота: naviny.by

Міністэрства па падатках і зборах ацэньвае колькасць выплатнікаў збору, вядомага як «падатак з дармаедаў», у 130 тысяч. Аб гэтым распавёў БЕЛТА начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Уладзімір Лайкоў.

Міністэрства ўжо пачала супольна з іншымі дзяржорганамі фармаваць спісы выплатнікаў збору, кажа Лайкоў. Работа па выяўленні дармаедаў вялася і раней.

У першым квартале 2015 года ў беспрацоўных грамадзян і грамадзян з нязначнымі прыбыткамі, якія здзяйснялі фінансавыя аперацыі на значныя сумы, было запатрабавана 59 дэкларацый аб прыбытках і маёмасці. Эканамічны эфект склаў 467 млн рублёў.

Па словах Лайкова, жыццё ўносіць свае карэктывы, на што міністэрства будзе намагацца аператыўна рэагаваць.

«Напрыклад, сёння ў дакуменце прапісана, што плаціць падатак не прыйдзецца мамам або татам, якія выхоўваюць дзіця да 7 гадоў, — кажа ён. — Магчыма, варта перагледзець гэтую лічбу, выправіць, дапусцім, на 9. Бо дзіця, якое толькі пайшло ў школу, у разнастайныя секцыі і гурткі, мае патрэбу ў асаблівым даглядзе бацькоў».

***

Агулам у Мінску за першы квартал 2015 года было сабрана 20 трлн падаткаў, што склала амаль палову кансалідаваных прыбыткаў па Беларусі. За гэты час падатковай службай у Мінску было выяўлена 855 парушэнняў заканадаўства фізічнымі асобамі (што меней за аналагічныя перыяды ў 2014 і 2013 гадах). У Мінску за першы квартал былі праведзеныя 189 планавых праверак, 131 пазапланавая і 125 аператыўных праверак, па выніках якіх спагнана 48 млрд рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?