Іранскія ўлады зачынілі штомесячны часопіс для жанчын за «прапаганду сужыцця без шлюбу».
«Савет забараніў часопіс «Жанчыны сёння» за заахвочванне і апраўданне пытання аб сужыцці без шлюбу», — гаворыцца ў паведамленні інфармацыйнага агенцтва ІРНА, якое спасылаецца на дзяржаўны савет па пытаннях СМІ.
Хоць сужыццё пар без афіцыйнага заключэння шлюбу — з'ява для Ірана рэдкая, яна набывае папулярнасць сярод маладых іранцаў, якія жывуць у вялікіх гарадах.
У мінулым месяцы часопіс «Жанчыны сёння» выпусціў артыкул аб прычынах росту папулярнасці гэтай з'явы ў Іране.
Пры гэтым летась адміністрацыя аяталы Алі Хаменеі распарадзілася ўзмацніць меры барацьбы з сужыццём.





