Букоўскі з 1976 года жыве ў Англіі.
У аснове абвінавачванняў — вынікі расследавання, праведзенага паліцыяй Кембрыджшыра. Букоўскі падазраецца ў пяці выпадках вырабу і пяці выпадках захоўвання непрыстойных дзіцячых малюнкаў.
У Каралеўскай пракуратуры пацвердзілі Бі-бі-сі, што паведамленне было перададзена адвакату Уладзіміра Букоўскага ў панядзелак раніцай.
Сам Букоўскі спачатку заявіў па тэлефоне Рускай службе Бі-бі-сі, што ўпершыню чуе пра існаванне такіх падазрэнняў. Аднак затым яго памочнік пацвердзіў, што дакументы з пракуратуры сапраўды былі атрыманыя, і пераслаў заяву праваабаронцы.
Заява Букоўскага
«Я катэгарычна адмаўляю вытворчасць непрыстойных або забароненых фотаздымкаў, псеўдафатаграфій або відэа дзяцей. На самай справе, у мяне не было кантактаў ні з якімі дзецьмі наогул на працягу многіх гадоў», — гаворыцца ў заяве, падпісанай Букоўскім.
«Гэтыя шакуючыя абвінавачванні заспелі мяне ў перыяд цяжкай хваробы, і шанцы на выздараўленне ў мяне зусім нявызначаныя. Тым не менш, я маю намер з усёй энергіяй абараняць сябе ад усіх прад'яўленых мне абвінавачанняў», гаворыцца ў заяве Букоўскага.





