Ідэя стварэння ролікаў належыць групе «Інфармацыйны супраціў». Яны былі выкладзеная на Youtube у панядзелак, 27 красавіка, і імкліва разышліся па сацыяльных сетках і ўкраінскіх медыярэсурсах.
«Мы, сучасныя «бандэраўцы» (як называюць нас расійскія гебельсы) з Харкава і Адэсы, з Мікалаева, Херсона, Крэменчуга, Запарожжа, Марыупаля і Днепрапятроўска, віншуем нашых дзядуль і бабуль з Днём Перамогі!
Яны перамаглі. Мы памятаем. Мы ганарымся. І — таксама пераможам!», — гаворыцца ў анатацыі да відэа.





