У найбліжэйшы аўторак, 28 красавіка, гісторык Максім Макараў і выдавец Валер Булгакаў прадставяць найноўшыя гістарычныя выданні.
«Месцкія ўлады Полацка (1580—1772 гг.): арганізацыя, персанальны склад», тэматычны выпуск «Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый», манаграфію Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».
На сустрэчы можна будзе азаёміцца з дзясяткамі іншых выданняў, у тым ліку:
— Наталля Сліж. «Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст.» (агульны аб'ём 672 старонкі);
— ARCHE № 3/2014 («Віцебскія гісторыі»; агульны аб’ём 384 старонкі)
— Віктар Цемушаў. «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)» (агульны аб’ём 464 старонкі);
— Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў. «Расійска-беларускі слоўнік», 2-е, дапрацаванае выданне (агульны аб'ём 704 старонкі);
— Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні (агульны аб’ём 470 старонак);
— Рымвідас Пятраўскас. «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя» (агульны аб’ём 386 старонкі), другое выданне;
— Алег Латышонак. «Жаўнеры БНР» (агульны аб’ём 373 старонкі);
— Марк Бартушка. «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941-1944 гг.» (агульны аб’ём 194 старонкі);
— Сяргій Плахій. «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі» (агульны аб’ём 300 старонак);
— Алег Латышонак, Яўген Мірановіч. «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.» (агульны аб’ём 368 старонак)
— Уладзімір Ляхоўскі. «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.)». (агульны аб'ём 480 старонак). — 2-е выд., папраўленае і дапоўненае;
— Аляксандр Краўцэвіч. «Краіна пагранічча» (агульны аб’ём 519 старонак);
— Конрад Бабятынскі. «Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)» (агульны аб’ём 168 старонак);
Прэзентацыя пройдзе ў аўторак, 28 красавіка, па адрасе: вул. Віцебск, вул.1-я Сенненская, д.5. Пачатак а 19.00.
Даведкі праз т.: (29) 550 79 69.





