На беларускім участку нафтаправода «Дружба» паблізу аграгарадка Бабовічы Гомельскай вобласці здарылася аварыя.
Паведамленне аб парыве нафтаправода на тэрыторыі нафтаперагоннай станцыі «Гомель» паступіла ў МНС у 1.15. Прарвала тэхналагічны нафтаправод Унеча — Мазыр дыяметрам 530 мм з рабочым ціскам 45 атмасфер на глыбіні каля 1,7 м. Гэты ўчастак знаходзіцца ў распараджэнні ААТ «Гомельтранснафта Дружба» канцэрна «Белнафтахім».
Плошча разліву нафты склала каля 0,06 га. Для ліквідацыі гэтага прарыву нафтаправода і выдалення забруджанага грунту на месцы здарэння працуюць 11 адзінак тэхнікі і 26 супрацоўнікаў ААТ «Гомельтранснафта Дружба».
«Але транспарціроўка нафты ў магістральным нафтаправодзе ажыццяўляецца ў штатным рэжыме без памяншэння аб'ёмаў планавай пастаўкі. Пацярпелых няма», — паведаміў дзяжурны.
ААТ «Гомельтранснафта Дружба» забяспечвае транзіт расійскай і казахстанскай нафты ў Польшчу, Германію, Украіну, Венгрыю, Славакію, Чэхію, а таксама пастаўку расійскай і беларускай нафты на ААТ «Мазырскі НПЗ», транспарціроўку беларускай нафты на экспарт.





