Падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі ў Беларусі вядзецца згодна з планам і ва ўстаноўленым парадку. Аб гэтым сёння Аляксандру Лукашэнку паведаміў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Мяжуеў.

Лукашэнка запатрабаваў далажыць аб гатоўнасці сілавых структур да забеспячэння грамадскага парадку ў час святочных мерапрыемстваў. Кіраўніка дзяржавы цікавіла таксама, як ідзе падрыхтоўка да правядзення ваеннага парада. Яшчэ адной тэмай даклада стала паездка дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі ў Кітайскую Народную Рэспубліку, з якой Беларусь вядзе актыўнае гандлёва-эканамічнае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Кіраўніку дзяржавы было паведамлена аб дасягнутых дамоўленасцях, выніках перагавораў аб аказанні Беларусі падтрымкі з боку КНР ва ўмацаванні абараназдольнасці.

Аляксандр Мяжуеў праінфармаваў Лукашэнку, што падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі вядзецца згодна з планам, усе мерапрыемствы, у тым ліку па правядзенні штабных трэніровак выконваюцца ва ўстаноўленым парадку.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць таксама аб гатоўнасці беларускіх ваенных, якія будуць удзельнічаць у парадзе ў Маскве. Паводле слоў Аляксандра Мяжуева, 25 красавіка святочная каробка ў складзе пятай брыгады спецыяльнага прызначэння адправілася ў Маскву, дзе паспяхова праводзіць трэніроўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?