У ім узялі ўдзел не толькі беларускія валанцёры, але і прадстаўнікі амерыканскага пасольства ў Мінску.
Пластыкавыя бутэлькі і іншае смецце з рэчкі выцягваў нават Павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Скот Роланд.
Павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Скот Роланд
Валанцёры сплаўляліся па рацэ на байдарках, адначасова збіраючы смецце.
За 6 гадзінаў яны выцягнулі з ракі больш за тону смецця, у тым ліку рэшткі аўтамабіля «Запарожац».
«Мы неяк размаўлялі з адным з супрацоўнікаў пасольства, і я сказаў, што планую такую акцыю на Дзень Зямлі. А потым з амбасады яны самі нам патэлефанавалі, і выказалі жаданне паўдзельнічаць», — сказаў арганізатар сплаву Васіль Грынь, дырэктар «Зялёнай каманды».
Ён рабіў такую ж акцыю і ў мінулым годзе, разам з ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Але сёлета, акрамя «Аховы птушак» прынялі ўдзел і фонд падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны Бор», партал TUT.BY, клуб гістарычнай рэканструкцыі «Аята» (Мінск).