Навукоўцы Вауангангскага ўніверсітэта (Аўстралія), апублікавалі тэхналогію мадыфікацыі 3D-прынтараў да 4D.

Так жа, як і на 3D-прынтарах, аб’екты «вырошчваюцца» пласт за пластом. Ды матэрыял, што наносіцца, незвычайны — ён дазваляе аб'ектам мяняцца пры ўздзеянні знешніх фактараў.

Для прыкладу навукоўцы выкарысталі гідрагель у стварэнні «разумнага вентыля». Такі аб’ект здольны рэагаваць на тэмпературу вадкасці — вентыль сам зачыніцца, калі матэрыял «адчуе» гарачую ваду.

У тэхналогіі ўжываецца звычайны 3D-прынтар з чатырма картрыджамі з цвёрдымі гелямі, што ўтвараюць «разумныя» (альбо «жывыя») дэталі.

Ніякай зборкі для надрукаваных такім чынам дэталей не трэба, яны выходзяць з 4D-прынтара гатовымі да ўжывання.

Чытайце таксама:

БНТУ распрацуе максімальна танны 3D-прынтар

Будаваць дамы на 3D-прынтарах у Беларусі плануюць праз пяць год

3D-прынтар для ежы будзе каштаваць менш за 2 тысячы даляраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?