Пра гэта заявіў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон.

Ён звярнуў увагу на тое, што будаўнічыя работы на вуліцы Варанянскага вядуцца недапушчальна марудна. Ён падкрэсліў, што закрыццё руху на гэтым участку стварыла пэўныя нязручнасці для жыхароў і гасцей сталіцы, таму работы на аб'екце павінны быць арганізаваныя ў кругласутачным рэжыме.

Рух на ўчастку вул. Варанянскага ў Мінску закрылі ў сувязі з будаўніцтвам 3-й лініі метрапалітэна з 1 красавіка (прыкладна да канца мая). Таксама на гэтым участку былі ўнесены змены ў працу гарадскога пасажырскага транспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?