Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сябра БСДП (Грамада) Таццяна Караткевіч накіравалі ў Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь хадайніцтва аб вызваленні вядомага бізнэсоўца з-пад варты на ўмовах асабістага паручальніцтва.

Апазыційныя палітыкі заяўляюць, што гатовыя паручыцца за вядомага айчыннага прадпрымальніка ў сферы высокіх тэхналогіяў.

Вядомы IT-прадпрымальнік быў узяты пад варту ў сакавіку. Яму прад'яўленае абвінавачанне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

«Мы лічым, што ўтрыманне пад вартай аднаго з найбольш паспяховых айчынных прадпрымальнікаў наносіць вялікую шкоду іміджу Беларусі як перспектыўнага цэнтра развіцця у сферы інфармацыйных тэхналогіяў, падрывае аўтарытэт замежных інвестараў да нашай краіны. Гэта ўсё выкліча уцечку капіталаў і ад'езд з краіны высокакваліфікаваных спецыялістаў і прадпрымальнікаў. Мы заяўляем хадайніцтва пра вызваленне з-пад варты бізнэсоўцы для таго, каб адзначыць вялікую грамадскую ўвагу да гэтай справы і спрыяць мінімізацыі негатыўных наступстваў утрымання пад вартай да суда вядомага бізнэсоўца», — адзначылі Янукевіч і Караткевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?