На чыгуначным вакзале Магілёва прыкладна ў 10.00 затрыманы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Гладышаў, які распаўсюджваў апазіцыйную прэсу. 

Актывіст раздаваў прахожым газету «Новы час» і бюлетэнь «Не — карупцыі» з тэкстам падрыхтаванай апазіцыяй антыкарупцыйнай платформы Беларусі, 

Друкаваную прадукцыю актывіст распаўсюджваў прыблізна гадзіну, затым да яго падышоў супрацоўнік міліцыі і адвёў яго ў аддзяленне міліцыі чыгуначнага вакзала, дзе Гладышаў зараз знаходзіцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?