Удзельніка Чарнобыльскага шэсця Віктара Шапуцьку адпусцілі з Савецкага РАУС Мінска. Яго затрымалі напрыканцы акцыі.

spring96.org

spring96.org

Пасля вызвалення Віктар распавёў, што прабыў у пастарунку нядоўга.

«Праверылі дакументы, усе асабістыя рэчы, узялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі і адпусцілі. І папярэдзілі пра нешта. Я мяркую, што правяралі, я ўкраінец ці не. Баяцца, што сюды наедуць «бандэраўцы».

Падчас акцыі ў мяне быў на плячах украінскі сьцяг, я таксама нёс плакат «Дзе Расійская імперыя — там Чарнобыль, там Данбас». Плякат мы аддалі, сцяг застаўся ў жонкі, а мяне проста выхапілі, пасадзілі ў мікрааўтобус і адвезлі ў пастарунак. Пальчыкам памахалі і вывелі. У іх камп'ютар не працаваў, таму даўжэй усё цягнулася», — распавёў Віктар Шапуцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?