Абаронна-прамысловы комплекс Расеі павялічыў выпуск прадукцыі на 15,5% у 2014 годзе, паведаміў сайт урада РФ у спецыяльнай даведцы

Найбольш актыўна рос аб'ем вытворчасці радыёэлектроннай прамысловасці — на 24%, пастаўкі авіяцыйнай тэхнікі падняліся на 17,1%, судабудаўніцтва вырасла на 14,4%, вытворчасць боепрыпасаў і спецыяльных хімічных рэчываў — на 13%.

Агульная колькасць работнікаў у арганізацыях і прадпрыемствах расійскага АПК складае каля 2 млн чалавек.

Рэзкае павялічэнне выпуску на прадпрыемствах АПК РФ пачалося з пачатку 2010-х у сувязі са значным павышэннем дзяржаўных выдаткаў на распрацоўку і закупку новых відаў узбраення ў межах Дзяржпраграмы па ўзбраеннях да 2020 года. Аб'ем гэтай праграмы — больш за 20 трлн расійскіх рублёў (каля $700 мільярдаў).

Аднак расійскія і замежныя аналітыкі лічаць, што эканамічныя праблемы і рэзкае пагаршэнне адносінаў паміж РФ і светам у сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны не дазволяць выканаць Дзяржпраграму-2020 у патрэбным аб'ёме і ў прызначаныя тэрміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?