Літва, магчыма, адзіная сярод краін Еўрасаюза, хто цалкам байкатуе ўрачыстасці з нагоды юбілею завяршэння Другой сусветнай вайны ў Маскве 9 мая, паведамілі агенцтву BNS дыпламаты.
«Прадстаўнікі Літвы не будуць прысутнічаць на вайсковым парадзе 9 мая на Краснай плошчы, у Маскве», — паведамілі ў дэпартаменце інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю літоўскага МЗС.
Па паведамленні міністэрства, пасол Літвы ў Расіі, ушануе памяць загінулых у Другой сусветнай вайне 8 мая, усклаўшы кветкі да Магілы невядомага салдата. У гэтай цырымоніі прымуць удзел і іншыя паслы краін ЕС.
У сувязі з дзеяннямі Расіі ва Украіне ў Маскву адмовіліся прыбыць кіраўнікі большасці краін Заходняй Еўропы, аднак, многія краіны дэлегуюць службовых асоб больш нізкага рангу — у асноўным паслоў.
Латвія і Эстонія пацвердзілі, што 9 мая іх дзяржавы будуць прадстаўлены пасламі.
Двое дыпламатаў з розных ведамстваў паведамілі BNS, што Літва буде адзінай дзяржавай ЕС, якое вырашыла не пасылаць нават пасла.
ЗША ў Маскве таксама будуць прадстаўлены на ўзроўні пасла.





