У Курортным раёне Санкт-Пецярбурга разбіўся мікрааўтобус, у якім ехалі сямёра грамадзян Беларусі.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, аварыя здарылася раніцай 25 красавіка на 6-м кіламетры Зеленагорскай шашы. Вадзіцель «Фальксвагена-Транспарцёра» не справіўся з кіраваннем. Мікрааўтобус сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем, вылецеў на абочыну і ўрэзаўся ў апору ліній электраперадачы.
На месцы ДТЗ загінуў 25-гадовы мужчына, пасажыр «Фальксвагена». Кіроўца і пяцёра астатніх пасажыраў (двое з якіх — старэйшыя браты загінулага) шпіталяваныя з траўмамі рознай ступені цяжару.





