Літва збіраецца ў маі пераняць старшынства ў Радзе бяспекі ААН, якая, у адпаведнасці з Хартыяй ААН, нясе асноўную адказнасць за падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі.
Падчас старшынства Літвы давядзецца каардынаваць пытанні, звязаныя з сітуацыяй на Блізкім Усходзе і крызісам міграцыі з Паўночнай Афрыкі ў ЕС.
Па словах міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса, з ініцыятывамі па вырашэнні праблем бежанцаў у Міжземным моры павінна выступаць Італія праз членаў Рады бяспекі ААН Іспанію і Вялікабрытанію. Брытанцы, сказаў міністр, гатовыя ўзяць на сябе ролю лідара ў гэтых пытаннях.
У Раду бяспекі ААН уваходзіць 15 краін. Пяць пастаянных краін — ЗША, Кітай, Расія, Вялікабрытанія і Францыя — валодаюць у ім правам вета.





