Прэзідэнт Непала Рам Баран Ядава правёў ноч з суботы на нядзелю ў намёце, бо існавала пагроза, што яго афіцыйная рэзідэнцыя абрынецца ад землятрусу.
Пра гэта 26 красавіка паведамляе індыйскае інфармагенцтва IANS са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Непала.
У намёце знаходзіліся і ахоўнікі кіраўніка дзяржавы.
На будынку урадавай рэзідэнцыі, пабудаванай больш за 150 гадоў таму, пасля землятрусу з'явіліся расколіны.
Ад падземных штуршкоў пацярпела і рэзідэнцыя прэм'ера.
У Непале 26 красавіка адбыўся землятрус магнітудай 7,9, ахвярамі якога, па апошніх дадзеных сталі больш за 2400 чалавек





