Вольга, набыла вяночак і сцяг Украіны ў Кіеве. Прыйшла выказаць салідарнасць з Украінай.
Іван працуе будаўніком. Набыў маску ў краме, намаляваў SOS таму, што часу не было.
Лявон, мантажор пластыкавых вокнаў, набыў саколку ў Львове.
Іван, вучыцца на тэхнолага, «касуху» падаравалі сябры.
Таццяна, медык, ходзіць на Чарнобыльскі Шлях з 1999 года. Стужку падаравалі на адным з мітынгаў.
Настасся, журналіст, прыйшла як удзельнік, стужкі і расцяжку рабіла разам з сяброўкай.
Дзмітрый, вучыцца на банкаўскую справу, усю атрыбутыку зрабіў сам, матэрыялы набыў у будаўнічай краме.
Вольга, прадстаўляе партыю АГП, прыйшла з беларускім сабакам.





